Інстаграм і фэйсбук не будуць цэнзурыраваць публікацыі з фотаздымкамі родаў
Сацыяльныя сеткі фэйсбук і інстаграм больш не будуць цэнзураваць фатаграфіі з родаў. Пра гэта распавяла актывістка Empowered Birth Project Кэці Вігас у сваім запісе.
Раней фатаграфіі з родаў сэрвісы прыраўноўвалі да парнаграфіі. Асноўнай прычынай адмены цэнзуры стала петыцыя, якую падпісалі 23 тысячы чалавек.
«Такое стаўленне да родаў супярэчыць нашай місіі аб іх дэстыгматызацыі. І адзіны спосаб змяніць меркаванне грамадства — перастаць прыраўноўваць такую інфармацыю да абразлівых матэрыялаў», — заявіла Вігас.