БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — Рахмону: Па тэмпах развіцця вы пераўзыходзіце Кітай

15.05.2018 / 10:50

Nashaniva.com

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на перамовах з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, паведамляе БелТА.

«Дзякуй вам за запрашэнне прыехаць у гэты выдатны горад, у гэтую працавітую краіну, да гэтага прыгожага народа. Мы вельмі ўважліва сочым за развіццём Таджыкістана. Мяне асабліва цешаць тэмпы, з якімі развіваецца краіна. Я заўсёды з задавальненнем адзначаю, што па тэмпах развіцця вы пераўзыходзіце Кітайскую Народную Рэспубліку. Гэта выдатна. мы бачым няўзброеным вокам, як змяняецца сталіца. Нават прыляцеўшы ноччу, я гэта заўважыў. І сёння яшчэ раз пераканаўся ў тым, што вы на правільным шляху. І, паверце, мы за вас вельмі рады», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Я асабіста вельмі хачу, каб Таджыкістан стаў у шэраг самых развітых і перадавых краін, бо гэты старажытны вялікі народ гэтага заслугоўвае. Вельмі шмат вы для гэтага зрабілі. А я тут для таго, каб умацаваць нашы сувязі», — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула