БЕЛ Ł РУС

Fox закрывае серыял «Сакрэтныя матэрыялы»

15.05.2018 / 12:10

Nashaniva.com

Тэлеканал Fox закрывае фантастычны серыял «Сакрэтныя матэрыялы» пасля 11 сезонаў. Канал апублікаваў свае планы на 2018-19 год, і «Сакрэтных матэрыялаў» у раскладзе няма.

Як растлумачыў кіраўнік і старшыня Fox Television Гэры Ньюман, цяпер няма планаў пачынаць здымкі дванаццатага эпізоду тэлешоў.

Адзінаццаты сезон серыяла пра спецагентаў ФБР Фокса Малдэра і Дану Скалі і іх сутыкненні з паранармальнымі з'явамі выйшаў на тэлеканале ў гэтым годзе, аднак рэйтынгі новых «Сакрэтных матэрыялаў» апынуліся вельмі нізкімі. Пазней Джыліян Андэрсан, якая грала ў серыяле з першага сезону разам з Дэвідам Духоўным, заявіла, што больш не будзе здымацца ў праекце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула