БЕЛ Ł РУС

Цалкам голы мужчына выйшаў на свой балкон у Дзень Перамогі — цяпер яго будуць судзіць

16.05.2018 / 12:39

УШ

9 мая ў Наваполацку міліцыянты завіталі да мясцовага жыхара.

Міліцыю выклікалі мінакі, якія паведамілі, што нейкі мужчына распрануўся, абматаў галаву шторай і выйшаў на свой балкон, які знаходзіцца на першым паверсе,

паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Мужчына быў п’яны. Ён растлумачыў супрацоўнікам унутраных органаў, што даўно адчуваў жаданне здзейсніць падобны ўчынак, а цяпер, выпіўшы для адвагі, вырашыў прадэманстраваць староннім сваё аголенае цела.

У выніку на навапалачаніна завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула