Беларуская дэлегацыя паехала ў Азербайджан на сустрэчу з міністрам абароны размаўляць аб супрацоўніцтве
Міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў 16-га мая сустрэўся з беларускай дэлегацыяй на чале са старшынёй Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Алегам Двігалевым, паведамляе сайт азербайджанскага ведамства.
Паведамляецца, што
«бакі станоўча ацанілі прыняцце на ўзбраенне азербайджанскай арміі вайсковай прадукцыі (…), якая вырабляецца прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу Беларусі».
Таксама міністэрства абароны Азербайджана паведамляе, што
«бакі вызначылі напрамкі рэалізацыі новых буйных праектаў, накіраваных на павышэнне баяздольнасці азербайджанскай арміі».