БЕЛ Ł РУС

Закрыўся часопіс Interview, які заснаваў Эндзі Уорхал

22.05.2018 / 09:09

Nashaniva.com

Амерыканскі часопіс Interview, заснаваны ў 1969 годзе мастаком Эндзі Уорхала, спыніў працу, піша CNN

Як паведаміў тэлеканалу CNN адзін з супрацоўнікаў выдання Эзра Маркус, на сходзе 21 мая калектыву Interview было абвешчана аб неадкладным закрыцці друкаванай і вэб-версіі часопіса і падачы заявы аб банкруцтве ў суд.

Часопіс Interview спецыялізаваўся на інтэрв'ю са знакамітасцямі, якія для выдання часта браў сам Эндзі Уорхал. Пасля смерці мастака правы на выпуск Interview ў 1989 годзе набыў амерыканскі бізнэсмэн Пітэр Брант.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула