БЕЛ Ł РУС

На прадпрыемстве ў Каралёвым Стане адбыўся выбух ФОТЫ

22.05.2018 / 10:29

Nashaniva.com

112.by

Следча-аператыўная група працуе на месцы выбуху ў вёсцы Каралёў Стан пад Мінскам, паведамляе 112.by.

Выбух адбыўся сёння раніцай у адміністрацыйна-вытворчым будынку НВА «Алкід». Паведамленне ў МНС паступіла ў 8.55, на месца адправіліся ратавальнікі. У 9.18 пажар быў лакалізаваны.

Пацярпелі чатыры чалавекі — яны дастаўлены ў бальніцы. Прычыны высвятляюцца.

112.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула