БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка строга запатрабаваў размежаваць адказнасць спажыўцоў і пастаўшчыкоў наркотыкаў

22.05.2018 / 11:20

Гэтага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якая крымінагенная абстаноўка ў краіне, асаблівая ўвага была нададзена барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў.

«Што ў нас там за праблемы? Можа, мы дзесьці дапусцілі пралікі або памылкі пры прыняцці адпаведнага заканадаўства. Я тады настойваў на ўзмацненні заканадаўства асабліва да тых, хто вырабляе і пастаўляе, прадае сюды наркотыкі. Нам трэба строга дыферэнцаваць спажыўцоў і пастаўшчыкоў. гэта натуральна. Можа, у гэтай частцы мы недзе памыліліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула