БЕЛ Ł РУС

У Полацку загадчыца дзіцячага садка зрабіла з падначаленых парабкаў

24.10.2008 / 13:46

Nashaniva.com

Загадчыца на сваім лецішчы прымушала працаваць жанчыну‑дворніка, а ў якасьці прыбіральшчыцы ў яе 4‑пакаёвай кватэры і кватэры дарослага сына працавалі дзьве выхавацелькі.

На два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай асуджаная загадчыца аднаго з полацкіх дзіцячых садкоў за тое, што зрабіла парабкаў са сваіх падначаленых.

Па словах пракурора гарадской пракуратуры Ўладзіміра Банькоўскага, загадчыца на сваім лецішчы прымушала працаваць жанчыну‑дворніка,

а ў якасці прыбіральшчыцы ў яе 4‑пакаёвай кватэры і кватэры дарослага сына працавалі дзве выхавацелькі.

На лецішчы працы было многа, і дворнік была вымушана прыцягваць на дапамогу нават свайго сужыцеля. Час ад часу педагог разлічвалася з «парабкамі» за працу мізэрнымі сумамі грошай ці старымі рэчамі. Да таго ж, у дзейнасці загадчыцы садка было знойдзена шмат іншых парушэнняў.

Ядвіга Сташэўская, Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула