БЕЛ Ł РУС

Ніякага крыміналу: стала вядома, ад чаго памерла паўтарамесячная дзяўчынка ў Вілейцы

22.05.2018 / 15:16

Nashaniva.com

Пра смерць паўтарамесячнай дзяўчынкі ў Вілейцы пісалася ў лютым. 25 лютага ноччу бацькі дзяўчынкі падышлі да ложка і заўважылі, што дачка не дыхае

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» начальнік вілейскага РАСК Яўген Мягкоў, па выніках судова-медыцынскай экспертызы стала вядома, што дзяўчынка была абсалютна здаровай і памерла ад сіндрому раптоўнай смерці, які часам здараецца ў немаўлят да года.

— У смерці дзіцяці няма ніякага крыміналу. І вінаватых таксама няма, — падсумаваў Яўген Мягкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула