БЕЛ Ł РУС

29 мая — прэзентацыя кнігі «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны»

22.05.2018 / 17:42

Nashaniva.com

Магазін «Акадэмічная кніга» запрашае вас наведаць Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», у рамках якога адбудзецца прэзентацыя новай кнігі гісторыка Ігара Мельнікава.

Прэзентацыя пройдзе ў прасторы Ок16 (Мінск, вул.Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 18.30.

Аўтар, на падставе багатай архіўнай базы і з выкарастаннем шматлікіх унікальных здымкаў раскрывае гісторыю фарміравання і дзейнасці Першага Польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 годзе, а таксама падрабязна апісвае аспекты гісторыі польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў на тэрыторыі Бабруйшчыны.

Вялікая ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аналізу стасункаў паміж польскімі войскамі і беларускімі ўладамі, а таксама мясцовым насельніцтвам.

Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта, спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі. Аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг Паміж Варшавай і Масквой», «Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе», «Адысея палешука», «Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.» Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. (2014).

Падчас падчас прэзентацыі кнігі можна будзе атрымаць аўтограф аўтара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула