БЕЛ Ł РУС

Намеснік дырэктара СТА ў Калодзішчах прысвоіў грошы і аўто кліентаў на 574 тысячы долараў

22.05.2018 / 20:42

Nashaniva.com

Намеснік дырэктара аднаго са СТА ў Калодзішчах завалодаў больш за 1,15 мільёна рублёў. Мужчына пазычаў на развіццё бізнэсу, а таксама прапаноўваў дапамогу ў куплі аўто за мяжой. Ад яго дзеянняў пацярпелі 38 чалавек, паведамляе Следчы камітэт.

Адзін з пацярпелых перадаў яму больш за 144 тысячы рублёў. Большасць пацярпелых былі кліентамі аўтасэрвісу.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч. 4 арт. 209 (Махлярства ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Накладзены арышт на тры аўтамабілі і грашовыя сродкі, канфіскаваныя пры ператрусе, агулам больш за 220 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула