БЕЛ Ł РУС

Больш за тыдзень у Мінску шукаюць 15-гадовага дзетдомаўца, які збег пры выпісцы з медцэнтра

23.05.2018 / 20:49

Nashaniva.com

У Мінску шукаюць Данііла Сеннікава, які 14 мая збег ад медыкаў пры выпісцы з РНПЦ псіхічнага здароўя, паведамляе мінская міліцыя.

15-гадовы падлетак з'яўляецца выхаванцам дзіцячага дома № 2, напярэдадні ён праходзіў лячэнне ў РНПЦ псіхічнага здароўя. У мінулы панядзелак пры выпісцы ён адштурхнуў медсястру і збег.

Гэта яго не першы ўцёк. Падлетак можа з'явіцца ў буйных гандлёвых цэнтрах («Момо», «Галерэя», «Галілеа») або на чыгуначным вакзале; прасіць у людзей мабільны, каб зайсці на сваю старонку ў сацсетках.

Прыкметы: на выгляд 16 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя зачасаны на правы бок. Быў апрануты: цёмная куртка, шэрая кашуля, цёмныя штаны. Пры сабе меў заплечнік цёмнага колеру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула