БЕЛ Ł РУС

Наступныя дні будзе цёпла, а ў пачатку наступнага тыдня стане яшчэ цяплей

24.05.2018 / 12:26

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

У пятніцу толькі па Берасцейшчыне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе +8—14, удзень +20-26.

У Мінску чакаецца +22—24

У суботу, 26 мая, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай ад +5 па паўночным усходзе да +15 па Брэсцкай вобласці, днём будзе +19—26.

У Мінску чакаецца +20—22.

У нядзелю таксама будзе пераважна без ападкаў. Удзень чакаецца +20-26. У Мінску — +21—23

У панядзелак і аўторак, 28—29 мая, умовы надвор'я будзе вызначаць антыцыклон. Будзе малавоблачна і без ападкаў.

Удзень будзе +22—28. У Мінску — +22—24.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула