БЕЛ Ł РУС

Адзін з пакупнікоў узяў 20 пачкаў макароны — распродаж «2 тавары па цане аднаго» справакаваў велізарныя чэргі ў Мінску ФОТАФАКТ

24.05.2018 / 13:38

Гандлёвая сетка «Гіпа» зладзіла ў некаторых крамах распродаж — 2 тавары па цане аднаго. З-за акцыі ў сталічных крамах (на праспекце Ракасоўскага і вуліцы Гарэцкага) утварыліся чэргі — да 40 чалавек у адну касу.

Чэргі заканчваліся на супрацьлеглым канцы залы. На ўсіх ахвотных не хапала свабодных вазкоў.

Пакупнікі бралі ў вялікіх колькасцях сокі, дзіцячыя майкі, патэльні, мыйныя сродкі, прысмакі, чай.

Да прыкладу, адзін з пакупнікоў ўзяў адразу 20 упаковак макаронаў.

З-за ажыятажу работнікі крамы не паспявалі выкладваць тавар на паліцы, яго разбіралі проста з вазкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула