БЕЛ Ł РУС

81-гадовы кіроўца збіў шасцігадовага веласіпедыста ў Рагачове

24.05.2018 / 13:49

Аварыя адбылася ў другой палове дня 23 мая.

81-гадовы кіроўца «Мазды» рухаўся па вуліцы Друцкай і наехаў на шасцігадовага веласіпедыста.

«Хлопчык рухаўся на дзіцячым ровары ў спадарожным напрамку па краі праезнай часткі ў суправаджэнні свайго дзядулі», - удакладнілі ва УДАІ УУС.

У выніку здарэння ў дзіцяці дыягнаставаны адкрыты пералом галёнкі. Хлопчыка шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула