Скрабец не зможа балатавацца на пасаду старшыні АГП
Радыё Свабода
Улетку пройдзе чарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, шматгадовы старшыня Анатоль Лябедзька не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах.
Пра свой удзел у выбарах заявілі Ганна Канапацкая, Васіль Палякоў, Сяргей Скрабец і Мікалай Казлоў.
Аднак выявілася, што Сяргей Скрабец не мае права балатавацца на пасаду старшыні. Выявілася, што ён з'яўляецца кіраўніком незарэгістраванай сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода». Адпаведна не можа вылучацца на пасаду старшыні і быць у Аб'яднанай грамадзянскай партыі, паведамляе сайт АГП.