БЕЛ Ł РУС

Ізраіль пачаў адгароджвацца ад сектара Газа з мора

27.05.2018 / 19:53

Nashaniva.com

AP Photo / Lefteris Pitarakis

Ізраіль пачаў узвядзенне марской загароды ўздоўж мяжы з сектарам Газа і збіраецца завяршыць будаўніцтва да канца года, паведамляе ria.ru са спасылкай на Мінабароны Ізраіля.

Каменны хвалялом з калючым дротам засцеражэ Ізраіль ад магчымага дэсантавання.

«Гаворка ідзе пра адзінае ў сваім родзе загараджальнае збудаванне ў свеце, якое, па сутнасці, эфектыўна блакуе магчымасць пранікнення на ізраільскую тэрыторыю ў прыбярэжнай зоне», — заявіў кіраўнік абароннага ведамства Авігдор Ліберман.

Ён таксама адзначыў, што будаўніцтва загароды сарве планы руху ХАМАС, які кіруе ў сектары Газа. У Міністэрстве абароны сцвярджаюць, што рашэнне аб будаўніцтве прынялі пасля аперацыі 2014 году супраць баевікоў з сектара Газа. Адным з эпізодаў кампаніі была высадка на ізраільскім ўзбярэжжы марскіх камандас — эліты ваенізаваных фармаванняў ХАМАС.

Сухапутная мяжа Ізраіля з анклавам даўно абнесеная сценамі і агароджамі, у дадатак да іх улады будуюць падземны бар'ер супраць магчымых тунэляў баявікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула