Шматдзетныя сем'і Мінска сабраліся ў Ліцэі БДУ ФОТА
У нядзелю, 27 мая, у Ліцэі БДУ сабраліся больш за 80 шматдзетных сем’яў з усяго Мінска. Для іх арганізавалі святочную імпрэзу, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
У шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў праз хатні клопат не заўсёды ёсць магчымасць набыць квіток у цырк ці тэатр, каб атрымаць новыя ўражанні ці проста пабавіць час разам. Да таго ж, такія святы — магчымасць сустрэцца з такімі ж шматдзетнымі бацькамі, абмеркаваць надзённыя пытанні і абмяняцца навінамі.
Ініцыявала свята ленінская раённая арганізацыя Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў. Сетка аптэк «ADEL» падтрымала ініцыятыву і падрыхтавала для гасцей імпрэзы фотазону ды падарункі.
Спачатку больш чым для 200 гледачоў выступілі дзіцячыя самадзейныя калектывы. Далей дзетак чакалі аніматары, з якімі яны маглі патанчыць, заспяваць любімыя песні і ператварыцца ў звяроў ды персанажаў мульцікаў дзякуючы аквагрыму. Для ўсіх прыстутных былі падрыхтаваныя падарункі ад сеткі аптэк.
Дарэчы, гэта не першы сацыяльны праект з удзелам аптэчнай сеткі. Восенню 2017 года «ADEL» запусціла доўгатэрміновую акцыю «Ад сэрца да сэрца», якой падтрымлівае Рэспубліканскі дзіцячы кардыялагічны цэнтр на базе РНПЦ дзіцячай хірургіі ў Мінску. Частка сродкаў з кожнай пакупкі ў аптэках пералічваецца на дапамогу дзеткам, якія праходзяць складанае лячэнне.