БЕЛ Ł РУС

У Мінску тры выпадкі, па краіне — дзясяткі. Мінздароўя не называе дакладныя лічбы па захварэлых на адзёр

29.05.2018 / 11:38

Nashaniva.com

З пачатку года ў Мінску выяўлена 3 выпадкі адру, па ўсёй краіне — «некалькі дзясяткаў выпадкаў», распавяла Ірына Глінская, намеснік галоўнага доктара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, піша Tut.by

Па словах Ірыны Глінскай, з лютага было некалькі выпадкаў завозу адру ў Беларусь.

— У Мінску было два завозы адру — гаворка ідзе аб 3 выпадках, у Гродзенскай вобласці (там, дзе быў зафіксаваны першы выпадак адру ў краіне) новых выпадкаў не ўзнікае.

Пры гэтым яна адмовілася адказваць на пытанне пра тое, колькі ўсяго было зарэгістравана выпадкаў адру ў Беларусі з пачатку года.

— Гэтая лічба ўвесь час змяняецца, некалькі дзясяткаў выпадкаў па ўсёй краіне, — сказала Ірына Глінская. — Гаворка не ідзе пра тое, што ў нас некалькі сотняў выпадкаў.

Паводле яе слоў, цяпер «адзінкавыя выпадкі» адру рэгіструюцца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

— У Брэсцкай вобласці гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў выпадкаў, якія лакалізуюцца ў межах дзвюх шматдзетных сем'яў, якія не прышчаплялі сваіх дзяцей, — сказала спецыяліст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула