БЕЛ Ł РУС

На ЛГБТ-актывістку, якая трымала плакат «Самі вы падробка», склалі пратакол

29.05.2018 / 12:03

Nashaniva.com

На ЛГБТ-актывістку Вікторыю Біран, якая 24 мая выйшла з плакатам «Самі вы падробка» да Дома ўрада, будынкаў МУС І КДБ у Мінску, склалі адміністрацыйны пратакол.

Біран такім чынам адрэагавала на заяву МУС, якую назвала «публічнай гамафобіяй» (у заяве аднаполыя адносіны называліся «падробкай»). Фотаздымкі са сваіх «пікетаў» актывістка выклала ў фэйсбуку. Праз некалькі дзён на яе склалі пратакол за правядзенне «масавага мерапрыемства — адзіночнага пікета».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула