БЕЛ Ł РУС

18-гадовы хлопец скокнуў з даху дзевяціпавярховіка ў Гомелі

31.05.2018 / 13:4

УШ

Хлопец скончыў з сабой ўдзень 30 мая.

Па інфармацыі мясцовых СМІ, хлопец меў праблемы з законам. У прыватнасці, на яго была заведзена справа за хуліганства. Але ці гэта стала прычынай учынку — невядома.

Па інфармацыі progomel.by, юнак родам з Добрушскага раёна, дзе стаяў на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх. Трапіў на ўлік праз парушэнне правілаў дарожнага руху.

Вучыўся хлопец у Гомелі, у дарожна-будаўнічым каледжы. Аднак у лютым кінуў вучобу і вярнуўся да бацькоў.

У Следчым камітэце паведамілі, што па факце здарэння праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула