У музэі на Шаркаўшчыне знойдзена скрыпка Страдывары? Высьветліць экспэртыза
Экспэртыза Міністэрства культуры высьветліць, ці гэта праўда.
Паводле вядучага спэцыяліста аддзела мастацтвазнаўцаў‑экспэртаў па перамяшчэньні культурных каштоўнасьцяў цераз мытную мяжу Беларусі ўпраўленьня па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульту Натальлі Лешчанкі, Міністэрства культуры Беларусі мае намер правесьці экспэртызу скрыпкі, знойдзенай у музэі вёскі Гарадзец у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці.
Экспэртыза і павінна выявіць, ці належыць аўтарства скрыпкі Антоніё Страдывары. Унутры корпусу гэтага інструмэнту была знойдзена этыкетка, на якой напісана імя майстра і дата вырабу — 1723 ці 1725 год.
Паводле Н. Лешчанкі, у такіх выпадках інфармацыя пра тое, што інструмэнт зроблены вялікім майстрам часта не пацьвярджаецца.
У адпаведнасьці з прынятай сыстэмай маркіроўкі скрыпкі унутры корпусу інструмэнтаў, створаных паводле мадэлі Страдывары, указваецца яго імя і год стварэньня мадэлі.
«Калі чалавек ня надта валодае пытаньнем маркіроўкі музычных інструмэнтаў, то ён лёгка можа памыліцца. Насамрэч нават пры наяўнасьці верагоднасьць таго, что інструмэнт сапраўды створаны Страдывары, складае каля 1 адсотка», — мяркуе спэцыяліст.