БЕЛ Ł РУС

У гісторыі спорту яшчэ ніхто так не тупіў — фінал НБА пачаўся з ідыёцкага моманту ВІДЭА

1.06.2018 / 07:52

Абаронца «Кліўленда» Джэй Ар Сміт мог прынесці сваёй камандзе перамогу ў асноўны час у першым матчы з «Голдэн Стэйт».

Пры ліку 107:107 за 4,7 секунды да сірэны ён узяў падбор на чужым шчыце пасля промаху Джорджа Хіла з лініі штрафных.

Але вырашыў, што яго каманда выйграе і збег з мячом на цэнтр пляцоўкі.

The play that decided Game 1. pic.twitter.com/e1UeOv57Rn

— ESPN (@espn) 1 июня 2018 г.

Леброн Джэймс паспрабаваў узяць тайм-аўт, але арбітры не звярнулі на гэта ўвагу.

Гульня перайшла ў авертайм, дзе «Уорыорс» лёгка перамаглі - 124:114

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула