БЕЛ Ł РУС

У Літве пачынаюцца найбуйнейшыя нацыянальныя вайсковыя вучэнні «Гром Перуна»

1.06.2018 / 09:54

Nashaniva.com

На працягу двухтыднёвых вучэнняў літоўскія ўзброеныя сілы самастойна і з саюзнікамі НАТА будуць адпрацоўваць аперацыі ўзброенай абароны шырокага спектру, паведаміла Міністэрства абароны.

«Гром Перуна» — гэта толькі адно з некалькіх вучэнняў, якія пройдуць у чэрвені ў Літве і ў іншых краінах Балтыйскага мора. У цэлым у іх возьмуць удзел да 9 тыс. вайскоўцаў і службовых асобаў з прылічаных да ўзброеных сіл службаў унутранай бяспекі.

У рэгіёне будуць трэніравацца некалькі дзясяткаў тысяч вайскоўцаў. У вучэннях прымуць удзел і саюзнікі з дыслакаванага ў Літве міжнароднага батальёна, а на вучэнні прыбылі і падраздзяленні са Злучанага Каралеўства і Партугаліі. У цэлым у чэрвені ў вучэннях у Балтыйскім моры прымуць удзел некалькі дзясяткаў тысяч вайскоўцаў, колькасць вайскоўцаў не павінна перавысіць 13 тысяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула