БЕЛ Ł РУС

У іркуцкім ГЦ падчас хімічных доследаў загарэлася вадкасць са спіртам. Пацярпелі восем дзяцей

1.06.2018 / 12:20

Nashaniva.com

У гандлёвым цэнтры «Комсомолл» у Іркуцку падчас дэманстрацыі хімічных доследаў загарэлася вадкасць са спіртам. Апёкі атрымалі восем дзяцей

Па дадзеных крыніцы ria.ru ў аператыўных службах рэгіёну, стан двух пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, яшчэ шасцёра дзяцей атрымалі лёгкія апёкі.

Пацярпелыя, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя Іркуцкай вобласці, дзеці 7-10 гадоў.

З-за ўзгарання ў гандлёвым цэнтры была абвешчаная эвакуацыя. Будынак пакінулі каля 1,5 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула