БЕЛ Ł РУС

Начальнік пагранічнага спецназу ўзначаліць Дзяржінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету

1.06.2018 / 13:00

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новага начальніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Дадзеную структуру ўзначаліць Юрый Церцель, які да гэтага часу з'яўляўся начальнікам Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў або так званага пагранічнага спецназа.

Ён прысутнічаў сёння на мерапрыемстве ў час наведвання кіраўніком дзяржавы памежнай заставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне.

Звяртаючыся да Юрыя Церцеля, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў дзяржінспекцыі неабходна навесці жалезны парадак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула