БЕЛ Ł РУС

Зніклы падчас вайны ў Афганістане савецкі лётчык знайшоўся жывым

1.06.2018 / 16:00

Nashaniva.com

Збіты ў Афганістане савецкі ваенны лётчык, які да гэтага часу лічыўся зніклым без вестак, аказаўся жывы. Пра гэта РІА «Новості» паведаміў кіраўнік Саюза дэсантнікаў Расеі Валерый Вастроцін. Знойдзены мужчына знаходзіцца ў Афганістане. Валерый Вастроцін не назваў імя і прозвішча лётчыка, спаслаўшыся на прыватнасць інфармацыі.

Паводле інфармацыі агенцтва, лётчык хоча вярнуцца дадому, і арганізацыя цяпер працуе над высвятленнем яго асобы і магчымасці вяртання на радзіму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула