БЕЛ Ł РУС

За забойства калегі пасля навагодняга карпаратыва хлопец з Жабінкі атрымаў 16 гадоў узмоцненага рэжыму

1.06.2018 / 19:58

Nashaniva.com

За забойства калегі пасля навагодняга карпаратыва хлопец з Жабінкі атрымаў 16 гадоў узмоцненага рэжыму, паведамляе Брэсцкі абласны суд.

Пасля навагодняга карпаратыву жыхар Жабінкі працягнуў адзначаць свята ў кватэры свайго брэсцкага калегі. Там паміж імі паўстаў канфлікт, у выніку якога госць ударыў гаспадара нажом. Ад атрыманых траўм пацярпелы памёр. Каб замесці сляды злачынства фігурант падпаліў кватэру, знішчыў і пашкодзіў маёмасць.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у злачынстве па п.6 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 16 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула