БЕЛ Ł РУС

Кіт у Тайландзе наглытаўся пластыкавых пакетаў і памёр

3.06.2018 / 10:29

Nashaniva.com

На поўдні Тайланда памёр кіт, што праглынуў 80 пластыкавых пакетаў, паведамляе BBC News.

Жывёлу знайшлі ў водным канале яшчэ 28 мая. На месца выклікалі спецыялістаў, якія спрабавалі выратаваць кіта, але 1 чэрвеня ён сканаў. Перад смерцю кіт званітаваў пяццю пакетамі.

Тайландскі біёлаг патлумачыў журналістам, што кіт не здолеў бы выжыць, бо праз праглынутыя мяшкі страціў здольнасць есці. Аказалася, што ў яго страўніку і горле сабралася каля васьмі кілаграмаў пакетаў, якія не дазвалялі жывёле праглынаць і пераварваць ежу.

Улады Тайланда ў маі абвясцілі аб намеры ўвесці дадатковы падатак на пластыкавыя пакеты. Гэтая краіна з'яўляецца буйным спажыўцом падобнай прадукцыі, і лічыцца, што яна штогод прыводзіць да гібелі сотняў марскіх жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула