БЕЛ Ł РУС

Унучкі Аляксандра Лукашэнкі выйгралі чарговы конкурс ФОТАФАКТ

3.06.2018 / 12:50

Nashaniva.com

На плакаце, які знаходзіцца ў адной з музычных школ у Мінску, адміністрацыя ўстановы віншуе з перамогай у музычным конкурсе ўнучак Аляксандра Лукашэнкі — Дар'ю і Насцю.

Фота Ганны Клімовіч.

Вядома, што дзяўчынкі вучацца ў 10-й музычнай школе імя Глебава.

Яны з'яўляюцца ўладальніцамі гран-пры міжнародных музычных конкурсаў у Італіі («Amicci dela Musica»), Расіі ( «Срэбны камертон» у Санкт-Пецярбургу), Францыі (конкурс піяністаў Рускай кансерваторыі імя Аляксандра Скрабіна ў Парыжы).

Цікава, што дуэту прысуджана прэмія спецыяльнага фонду Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі за 2015 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула