БЕЛ Ł РУС

«Расія-1» дамалявала Кім Чэн Ыну ўсмешку на сустрэчы з Лаўровым ФОТАФАКТ

4.06.2018 / 6:51

У выпуску выніковай праграмы «Весті неделі» з Дзмітрыем Кісялёвым на тэлеканале «Расія-1» паказалі ўсмешлівага Кім Чэн Ына падчас поціску рукі з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Пры гэтым на арыгінальнай фатаграфіі лідар Паўночнай Карэі стаіць з сур'ёзным тварам.

У якасці зыходнай фатаграфіі быў узяты здымак фотаагенцтваў Visualrian Міа «Россия сегодня».

На здымках супадае міміка Лаўрова, а таксама становішча рук апанентаў, ракурс і задні фон. На неадпаведнасць звярнуў увагу паблік «Лентач».

З сустрэчы Кім Чэн Ына і Лаўрова ёсць некалькі фатаграфій, у тым ліку з усмешкай лідара КНДР. Так, калі апаненты толькі сустракаюцца ў калідоры або калі ціснуць рукі пасля перамоў — радуюцца абодва.

Гэта пацвярджаюць відэа сустрэчы: Лаўроў і Кім Чэн Ын вітаюць адзін аднаго поціскамі рукі і ўсмешкамі, але, пазіруючы для журналістаў, рады толькі міністр замежных спраў. Для якіх мэтаў рэдактары «Весті неделі» змянілі фатаграфію ў сюжэце - невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула