БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын змяніў вайсковае кіраўніцтва Паўночнай Карэі

4.06.2018 / 9:26

Nashaniva.com

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын змяніў трох прадстаўнікоў ваеннага камандавання краіны. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Рэнхап.

Сваіх пасадаў пазбавіліся міністр народных узброеных сіл КНДР Пак Ен Сік, кіраўнік Генштаба Карэйскай народнай арміі Лі Мен Су, а таксама начальнік галоўнага палітычнага ўпраўлення арміі Кім Чон Гак.

Змена ваеннага кіраўніцтва краіны, імаверна, звязана з сустрэчай з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 12 чэрвеня. Адзін з суразмоўцаў агенцтва сцвярджае, што вышэйзгаданыя генералы выступалі супраць змены палітычнага курсу краіны, які прадугледжвае дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула