БЕЛ Ł РУС

Набярэжную Свіслачы на Зыбіцкай у Мінску возьмуць пад відэаназіранне. Будзе ўзмоцнена патруляванне

4.06.2018 / 11:43

Nashaniva.com

Набярэжную ракі Свіслач у раёне вуліцы Зыбіцкай у Мінску абсталююць сістэмай відэаназірання, паведаміў сёння на нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан, піша БелТА.

Такая мера накіравана на гарантаванне грамадскай бяспекі ў раёне «тусовачнай» вуліцы Зыбіцкая. «Пытанне падтрымання правапарадку ў начны час на гэтай тэрыторыі застаецца актуальным. Работа ў гэтым кірунку вядзецца адміністрацыяй раёна і сіламі РУУС, ГУУС, праведзена сустрэча з суб'ектамі гаспадарання, якія абслугоўваюць кафэ і рэстараны, - сказаў ён.

Дасягнута таксама дамоўленасць, што музыкі тут будуць выступаць толькі да 23.00.

Пасля гэтага для наведвальнікаў устаноў уключаць фонавую музыку. Будзе ўзмоцнена патруляванне тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула