БЕЛ Ł РУС

З праграмы конкурсу «Міс Амерыка» прыбралі дэфіле ў купальніках

5.06.2018 / 17:37

Nashaniva.com

Арганізатары конкурсу «Міс Амерыка» выключылі з праграмы традыцыйнае дэфіле ўдзельніц у купальніках. Пра гэта паведаміла кіраўнік апякунскага савета Miss America Organization Грэтхен Карлсан.

«Мы больш не беззмястоўнае шоу. Мы спаборніцтва», — сказала яна ў эфіры праграмы Good Morning America на тэлеканале АВС.

Замест дэфіле ў купальных касцюмах дзяўчатам трэба будзе гутарыць з членамі журы на самыя розныя тэмы.

Таксама канкурсанткі больш не будуць выходзіць у вячэрніх сукенках. Удзельніцы будуць выходзіць на сцэну ў тым адзенні, якое на іх погляд максімальна адлюстроўвае асабісты стыль.

Згодна з новымі правіламі конкурс правядуць 9 верасня 2018 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула