БЕЛ Ł РУС

Алесь Яўдаха атрымаў пасведчанне кнігараспаўсюдніка

6.06.2018 / 09:43

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

Алесь Яўдаха атрымаў з Мініcтэрства інфармацыі пасведчанне кнігараспаўсюдніка. У найбліжэйшы час адновіць працу інтэрнэт-кнігарня Knihi.by.

Яўдаха зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь. Дакумент падпісаны міністрам інфармацыі Алесем Карлюкевічам.

Алесь Яўдаха — кнігараспаўсюднік. Увесну мінулага года ён быў затрыманы па справе патрыётаў і правёў за кратамі каля 100 дзён, увосень справа была закрытая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула