БЕЛ Ł РУС

Скандальны рэстаран у Курапатах адчыніўся ўначы

6.06.2018 / 12:30

Nashaniva.com

Фота Волі Афіцэравай

Рэстаран, размешчаны каля мемарыяльнай зоны ў Курапатах, адчыніўся сёння ўначы, паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.

Нагадаем, што актывісты некалькі дзён пратэставалі супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», так учора некалькі чалавек перагарадзілі дарогу да рэстарана, не пусціўшы машыны з прадуктамі.

Дзённая вахта трывае тут з 12:00 да 18:00. Актывісты сабраліся сёння а 12-й, але гэтым разам работнікі рэстарана іх апярэдзілі.

Рэпартаж з Курапатаў, дзе актывісты не даюць адкрыцца кабаку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула