БЕЛ Ł РУС

Расіянін спрабаваў вывезці з Беларусі 3,5 тысячы пачкаў кантрафактных цыгарэт

6.06.2018 / 16:51

Nashaniva.com

Расіянін спрабаваў вывезці з Беларусі 3,5 тысячы пачкаў кантрафактных цыгарэт, паведамляе БелТА.

Факт незаконнага абароту тытунёвых вырабаў выявілі работнікі Крычаўскага міжраённага аддзела УДФР КДК Беларусі па Магілёўскай вобласці. На аўтадарозе Р43 Масква-Івацэвічы быў спынены аўтамабіль, якім кіраваў 28-гадовы расіянін, што ў багажніку перавозіў 3,5 тысячы пачкаў цыгарэт на суму 3,7 тысячы рублёў вытворчасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» без дакументаў.

Тытунёвыя вырабы канфіскаваныя. Мужчыну пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула