9 чэрвеня ў Беларусі будзе абмежаваны продаж алкаголю
Продаж алкаголю 9 чэрвеня будзе забаронены практычна па ўсёй Беларусі ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў у школах, піша Tut.by.
Абмежаванне на продаж спіртнога ўводзіцца з 8.00 9 чэрвеня да 8.00 10 чэрвеня. У крамах не будуць прадаваць алкаголь - гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віна, каньяк, брэндзі, кальвадас, шампанскае і іншыя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў, за выключэннем напояў у разліў.
Абмежаванні не закрануць продаж алкаголю ва ўстановах грамадскага харчавання.
Увядзенне абмежаванні на продаж алкаголю ўвялі ў Мінску, Гомелі і іншых абласных і раённых гарадах.