БЕЛ Ł РУС

Трамп: Расія павінна прысутнічаць на самітах G7

8.06.2018 / 15:52

Nashaniva.com

Reuters.com

Расія павінна быць удзельніцай сустрэч кіраўнікоў дзяржаў «Вялікай сямёркі», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні паездкі ў Квебек, Канада, на чарговую сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў G7, паведамляе агенцтва Reuters.

У паведамленні не гаворыцца, як кіраўнік Белага дома абгрунтаваў сваю пазіцыю. Чакаецца, што астатнія ўдзельнікі саміту G7 будуць аказваць ціск на Трампа ў сувязі з тым, што ЗША ўвялі імпартныя пошліны на сталь і алюміній, у тым ліку з Еўрасаюза і Канады.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў ўжо пракаментаваў гэтую навіну. «Расія канцэнтруецца на іншых, чым G7, фарматах», - сказаў ён

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула