БЕЛ Ł РУС

«Рэал» назваў цану за Крышціяну Раналду

9.06.2018 / 8:45

Nashaniva.com

Кіраўніцтва мадрыдскага «Рэала» агучыла суму, якую клуб хоча выручыць у выпадку продажу Крышціяну Раналду. Пра гэта паведамляе El Mundo.

Па інфармацыі выдання, клуб мае намер аддаць футбаліста за 200 мільёнаў еўра. Пры гэтым пазіцыя каманды адносна новага кантракту застаецца нязменнай - цяперашняя дамова, дзеючая да 2021 года, перагледжана не будзе. Сума адступных у кантракце Раналду складае адзін мільярд еўра.

За мадрыдскі клуб партугалец выступае з 2009 года. На 2018 год яго заробак складае 21 мільён еўра ў год. Французскі «Пары Сен-Жэрмен» гатовы плаціць Раналду 45 мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула