БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску знойдзена мёртвая жанчына без адзення

9.06.2018 / 13:37

Nashaniva.com

Аголеную мёртвую жанчыну заўважыў веласіпедыст каля жылых дамоў у Светлагорску, паведамляе ranak.me

8 чэрвеня каля пятай раніцы мужчына ехаў праз Кастрычніцкі мікрараён горада. Каля дома №41 А ўбачыў жанчыну, якая ляжала без адзення. Яна была мёртвая.

Райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Сілавікі высвятляюць асобу жанчыны, абставіны і прычыну смерці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула