БЕЛ Ł РУС

Новы ўрад Італіі адмовіўся прыняць судна з 629 мігрантамі на борце

11.06.2018 / 14:58

Nashaniva.com

corriere.it

Урад Італіі забараніў судну «Акварыус» з 629 мігрантамі на борце заходзіць у італьянскія парты.

«З сённяшняга дня Італія пачынае гаварыць «Не» кантрабандзе людзей і бізнэсу незаконнай міграцыі», - напісаў ўвечары 10 чэрвеня новы кіраўнік МУС Італіі Матэа Сальвіні, які ўзначальвае нацыяналістычную партыю «Ліга».

Улады Італіі прапанавалі прыняць «Акварыус» ураду Мальты, аднак там адмовіліся гэта зрабіць, абвінаваціўшы Італію ў парушэнні міжнародных правілаў.

На момант публікацыі навіны судна знаходзіцца на поўдзень ад Сіцыліі і на ўсход ад Мальты.

Па паведамленні нямецкай арганізацыі «SOS Mediterranee», якой належыць судна, на борце знаходзяцца 123 непаўналетнія без суправаджэння дарослых, 11 дзяцей і сем цяжарных жанчын. Яны былі выратаваны ў шасці розных аперацыях у водах Лівіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула