БЕЛ Ł РУС

Мінскія ўлады распрацавалі канцэпцыю афармлення Прывакзальнай плошчы

11.06.2018 / 15:42

Nashaniva.com

Канцэпцыя афармлення Прывакзальнай плошчы сталіцы выканана спецыялістамі архітэктурна-дызайнерскага падраздзялення УП «Мінскрэклама», перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны». Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Павел Лучыновіч.

— Быў праведзены аналіз існуючай сітуацыі, на аснове якога сфарміраваны прапановы па захаванні, мадэрнізацыі або дэмантажы існуючай рэкламнай канструкцыі, а таксама па стварэнні новага, — растлумачыў Павел Лучыновіч.

Ёсць ідэя ўсталяваць новы наддашнік на будынку гасцініцы, размешчанай каля чыгуначнага вакзала, вылучыць месца для рэкламы на корпусе аднаго з факультэтаў БДУ, усталяваць вялікую святлодыёдную панэль паміж старым і новым будынкамі чыгуначнага вакзала. Перагледжаны таксама падыходы да размяшчэння білбордаў на Прывакзальнай плошчы.

Акрамя Прывакзальнай плошчы, канцэпцыя закранае прылеглыя вуліцы — Кірава, Ленінградскай. Для іх сфармаваныя прапановы па афармленні вітрын, устаноўцы новых рэкламных канструкцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула