БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынску насмерць разбіўся матацыкліст

12.06.2018 / 9:48

Nashaniva.com

У Дзяржынску матацыкліст загінуў пры сутыкненні з грузавіком. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Смяротная аварыя адбылася 11 чэрвеня а 15.30. Вядома, што матацыкл сутыкнуўся з Газам, калі апошні паварочваў налева.

У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 17.40 памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула