БЕЛ Ł РУС

Сталіністы ўчынілі новы акт вандалізму + фота

29.10.2008 / 11:53

Nashaniva.com

Некалькі крыжоў ў Курапатах выдзерлі зь зямлі, іншыя зламалі.

Ва ўрочышчы Курапаты, дзе у эпоху сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя сотні тысяч беларусаў, зьдзейсьнены новы акт вандалізму.

Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Стась Стэсік, наведаўшы сёньня Курапаты, знайшлі некалькі крыжоў выдранымі зь зямлі, некаторыя крыжы былі зламаны.

Гэта ня першы раз, калі вандалы назьдзекваюцца з магілаў продкаў. І раней у Курапатах невядомыя людзі ламалі крыжы, білі лаву Клінтана, у мінулым годзе нават была зьдзейсьнена спроба падпаліць урочышча. Але ні разу міліцыя не знаходзіла злачынцаў.

mfront.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула