БЕЛ Ł РУС

У Камянецкім раёне аднагадовая дзяўчынка атруцілася сродкам для барацьбы з каларадскім жуком

14.06.2018 / 12:31

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся ў аграгарадку Пелішча 13 чэрвеня прыкладна ў 16.20, піша БелТА.

Аднагадовая дзяўчынка зайшла ў гаспадарчую пабудову, узяла з тумбачкі пластыкавую бутэльку і выпіла вадкасць, якую бацька выкарыстоўваў для барацьбы з каларадскім жуком. Дзяўчынка ў рэанімацыі.

У момант здарэння дзіця знаходзілася пад наглядам бабулі. Бацькі дзяўчынкі выхоўваюць яшчэ пяцярых дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула