БЕЛ Ł РУС

Маскоўская лінія мінскага метро не працавала каля 20 хвілін праз падзенне пасажыра

15.06.2018 / 22:13

Nashaniva.com

Адбылося спыненне руху па Маскоўскай лініі метро ў Мінску. Інфармацыю пра гэта сталічны метрапалітэн размясціў на сваёй старонцы ў Twitter:

«21.40. Стаіць Маскоўская лінія метро з тэхнічных прычын».

А ўжо ў 22.02 Маскоўская лінія метро аднавіла працу пасля падзення пасажыра.

Пазней стала вядома, што ў 21.35 на станцыі «Плошча Перамогі» пасажыр скочыў на поезд. Ён быў шпіталізаваны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў БХМД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула