БЕЛ Ł РУС

Ісландыя выстаяла супраць Аргенціны — 1:1! А Мэсі не забіў пенальці

16.06.2018 / 17:57

Nashaniva.com

Ці не першая сенсацыя на чэмпіянаце свету. Зборная Ісландыі згуляла ўнічыю з Аргенцінай.

facebook.com/fifa

Аргенцінцы першымі забілі ў матчы. На 19-й хвіліне вызначыўся Сэрхіа Агуэра. Здавалася, усё, лёс ісландцаў вырашаны. Але праз чатыры хвіліны Фінбогасан лік зраўняў.

А цэлы другі тайм ісландцы мужна адбіваліся і выстаялі. Пры тым, што Ліянэль Мэсі не забіў пенальці на 64-й хвіліне. Таксама суддзя мог прызначыць два пенальці ў небясспрэчных сітуацыях.

Сёння таксама згуляюць Перу — Данія (19:00) і Харватыя — Нігерыя (22:00).

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула