БЕЛ Ł РУС

Мячкоўская ў сваім амплюа

30.10.2008 / 12:11

ADz

новыя кнігі, дасланыя ў Рэдакцыю

Мячкоўская Н.Б. Мовы і культура Беларусі: Нарысы / Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. — Менск: Права і эканоміка, 2008. (Acta Albaruthenica, Сэрыя «Моваведы Беларусі»).

Аўтар кампэтэнтна рэпрэзэнтуе малараспрацаваны кірунак у беларускай лінгвістыцы. Разам з тым пазыцыя філёляга вельмі нэўтральная, яна наўмысна ставіць сябе па-за беларускім драматызмам. Ніна Мячкоўская салідарызуецца з наступным выказваньнем аднаго з найслыньнейшых беларускіх лінгвістаў сучаснасьці Віктара Мартынава: «Дэкляратыўны тэзіс аб тым, што кожная нацыя мае свае спрадвечныя ўзаемазьвязаныя культуру і мову, не адпавядае рэчаіснасьці. Агульнавядома, што большасьць сучасных нацый, якія маюць сваю арыгінальную культуру, карыстаюцца мовамі, што ўзьніклі ў лоне чужых этнасаў». І далей: «Зразумела, што зьберажэньне сваёй спрадвечнай мовы і спрадвечнай культуры — факт пазытыўны, але ў рэальнай гісторыі чалавецтва ён хутчэй выключэньне, чым правіла».

Але ж у беларусаў ёсьць што зьберагаць!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула